Франсуа Кенэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Франсуа Кенэ
Remove ads

Франсуа́ Кенэ́ (фр.: François Quesnay; 4 чэрвеня 1694, Мер, каля Парыжа — 16 снежня 1774, Версаль) — французскі эканаміст, заснавальнік школы фізіякратаў.

Хуткія факты Франсуа Кенэ, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Tableau economique, 1965

Сын земляроба, толькі ў 12 гадоў навучыўся чытаць і пісаць. У 17 гадоў з’ехаў у Парыж, дзе некалькі гадоў працаваў памочнікам гравёра і адначасова атрымліваў адукацыю. У 1710 годзе пачаў вывучаць медыцыну. Энергічны і працавіты, У 1718 годзе ён атрымаў ступень доктара хірургіі і стаў галоўным урачом бальніцы ў г. Манту. Мясцовая арыстакратыя пачала карыстацца яго паслугамі; дзякуючы яе падтрымцы яму ўдалося надрукаваць першую сваю працу: «Observations sur les effets de la saignée» (1729—1730).

У 1734 герцаг Вільруа прапанаваў яму пастаянную працу ў якасці медыка ў сваім доме ў Парыжы. У 1737 годзе ён атрымаў прафесарскую ступень і стаў пастаянным сакратаром хірургічнай акадэміі. Як урач мадам дэ Пампадур, ён атрымаў доступ да двара і ў 1752 годзе стаў лейб-медыкам караля Францыі Людовіка XV. У яго салоне збіраліся людзі самых разнастайных партый — Д’Аламбера, Дзідро, Дзюкло, Мармантэль, Бюфон, Гельвецый, маркіз Мірабо, Цюрго; наведаў яго і Адам Сміт, які атрымаў павагу ад яго.

Да эканамічных даследаванняў Кенэ прыступіў ужо на схіле гадоў. Першыя яго артыкулы па гэтым прадмеце былі надрукаваныя ў «Энцыклапедыі» Дзідро ў 1756 годзе пад рубрыкамі «Fermiers» і «Grains».

У 1758 годзе ён надрукаваў «Эканамічную табліцу» з тлумачэннямі, а з 1766 пачаў супрацоўнічаць з «Journal de l’Agriculture, du Commerce et des Finances», які выходзіў пад рэдакцыяй Дзюпона. У гэтым часопісе, а таксама ў іншым органе фізіякратаў, «Ephémérides du Citoyen», заснаваным Бадо, Кенэ і змясціў усе свае найгалоўныя эканамічныя артыкулы: «Dialogues sur les travaux des Artisans», «Observations sur l’intérêt de l’argent», «l’Analyse du gouvernement des Incas du Pérou», « Le despotisme de la Chine».

Remove ads

Зноскі

  1. François Quesnay // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 4 ліпеня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19938912'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54837'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q193563'></a>
Remove ads

Літаратура

Бібліяграфія

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads