Франс Галь

французская спявачка From Wikipedia, the free encyclopedia

Франс Галь
Remove ads

Франс Галь (фр.: France Gall, сапр. імя Ізабель Жэнеўеў Мары Анн Галь, 9 кастрычніка 1947, Парыж, Францыя — 7 студзеня 2018) — французская спявачка, пераможца конкурсу песні Еўрабачанне-1965.

Хуткія факты Франс Галь, Асноўная інфармацыя ...
Thumb
Франс Галь на конкурсе песні Еўрабачаньне-1965.
Remove ads

Кар’ера

Сваю кар’еру Франс Галь пачала ў 1963 годзе, калі быў выпушчаны яе сінгл «Ne sois pas si bête». Потым пачала супрацоўніцтва з французскім кампазітарам Сержам Генсбурам, які быў аўтарам яе песень «N'écoute pas les idoles» і «Laisse tomber les filles». У 1965 годзе спявачка прымала ўдзел у Еўрабачанні-1965 і з песняй Генсбура «Poupée de cire, poupée de son» перамагла на конкурсе. Аднак у 1966 годзе яе папулярнасць упала пасля выхаду сінгла «Les sucettes», у якім спявалася пра дзяўчынку, якая любіць лядзяшы. Гэтая песня, аўтарам якой з’яўляўся Генсбур, мела эратычны падтэкст. Франс Галь больш не працавала з Генсбурам і сканцэнтравалася на кар’еры ў Германіі. У Францыі яна была ўжо не так папулярна, пакуль не пазнаёмілася з Мішэлем Бярже, кампазітарам і яе будучым мужам. Ён стаў аўтарам яе хітоў «Babacar», «Ella, elle l’a», «Évidemment» і іншых. Пасля смерці мужа ў 1992 годзе, кар’ера Галь спынілася, аднак часам яна бывае на некаторых тэлеперадачах і артыкулы пра яе перыядычна з’яўляюцца ў французскіх газетах і часопісах.

Remove ads

Альбомы

Remove ads

Зноскі

1. Fichier des personnes décédées mirror Праверана 24 мая 2022.

2. http://latina.fr/news/la-chanteuse-france-gall-est-morte-27727 Праверана 7 студзеня 2018.
3. France Gall // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Le Progrès, Le Progrès.frRF: 2018. — ISSN 2102-6807; 0243-9808; 2263-4983

5. Agence France-Presse Le cercueil de France Gall exposé pendant deux jours avant ses obsèques — 2018. Праверана 28 лістапада 2020.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads