Франс дэ Вааль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Франс дэ Вааль
Remove ads

Францыскус Бернардус Марыя (Франс, Франц) дэ Вааль (Ваал) (нідэрл.: Franciscus Bernardus Maria (Frans) de Waal; 29 кастрычніка 1948(1948-10-29)[1], Хертагенбас, Паўночны Брабант, Нідэрланды[2]14 сакавіка 2024(2024-03-14)[3], Атланта, Джорджыя, ЗША[4]) — нідэрландскі прыматолаг і этолаг. Доктар філасофіі (1977). Прафесар паводзін прыматаў кафедры псіхалогіі Універсітэта Эмары (ЗША). Дырэктар цэнтра Living Links Center у Нацыянальным цэнтры даследавання прыматаў Еркеса. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2004).

Хуткія факты Франс дэ Вааль, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Натхняўся сваім суайчыннікам і калегам Нікаласам Тынбергенам. Вучыўся ва ўніверсітэтах Наймегена, Гронінгена і Утрэхта. У 1977 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па біялогіі ва Утрэхцкім універсітэце. З 1993 года член Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук. У 1997 годзе трапіў у спіс ста самых уплывовых людзей у свеце па версіі часопіса «Time». У 2009 годзе атрымаў званне ганаровага доктара ва Універсітэце Гуманізму (Утрэхт).

У даследаванні прыматаў вучоны аналізаваў складаную сістэму сацыяльных адносін, у тым ліку фарміраванне шлюбных саюзаў, заснаваны на ўзаемнасці абмен, наступнае за агрэсіяй прымірэнне, падманныя зносіны, рэакцыю на спароджаны асяроддзем стрэс.

Навукова-папулярная кніга «Палітыка ў шымпанзэ» была апублікавана ў Лондане ў 1982 годзе. У ёй дэ Вааль адмовіўся ад традыцыйнага для акадэмічнай навукі патрабавання не прыпісваць чалавечыя якасці жывёлам, ад аналізу жывёл як «інстынктыўнай машыны». Такі падыход аказаў уплыў на развіццё навуковай галіны, якая вывучае пазнавальныя здольнасці (кагнітыўнасць) прыматаў у сувязі з такімі паводніцкімі ўстаноўкамі як супрацоўніцтва, альтруізм, справядлівасць.

У даследаваннях нідэрландскага вучонага ўпершыню паводзіны прыматаў разглядаліся ў тэрмінах планамерных сацыяльных стратэгій. У ранніх працах аналізаваліся такія паводніцкія стратэгіі як падман, вырашэнне канфлікту. У апошніх даследаваннях робіцца акцэнт на эмпатыі жывёл, і нават на зародкі маралі ў іх. Дэ Вааль сцвярджае адсутнасць выразных межаў паміж чалавекам і малпамі ў аспекце сацыяльных якасцяў, здольнасцяў да эмпатыі і кааперацыі.

У 2012 годзе Франс дэ Вааль сумесна з Джэніфер Пакорны атрымаў Ігнобелеўскую прэмію па анатоміі за адкрыццё, што шымпанзэ могуць распазнаць іншых шымпанзэ са сваёй групы не толькі па фатаграфіях «твару», але і па фатаграфіях анальна-палавой вобласці. Шымпанзэ гэтак жа паспяхова распазнавалі сярод незнаёмых фатаграфій асобін мужчынскага і жаночага полу, выкарыстоўваючы толькі выявы «твару».

Ганаровы доктар Ельскага ўніверсітэта (2018).

Памёр увечары 14 сакавіка 2024 года ў Атланце з-за метастатычнага раку страўніка ва ўзросце 75 гадоў.

Remove ads

Зноскі

1. Frans de Waal // Babelio — 2007.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #120515164 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.

3. Frans de Waal // NRC HandelsbladMediahuis NRC, 1970. — ISSN 0002-5259; 2589-0719 Праверана 16 сакавіка 2024.

4. NRC HandelsbladMediahuis NRC, 1970. — ISSN 0002-5259; 2589-0719 Праверана 16 сакавіка 2024.

5. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads