Францішак Ксаверый Сапега
ваявода смаленскі і мерацкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Францішак Ксаверый Сапега (1741 або 1746 — 30 студзеня 1806 або 10 лютага 1808) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Апошні ваявода смаленскі (з 1791) і мерацкі (з 1793). Кавалер Ордэна Святога Станіслава (1791).
Remove ads
Біяграфія
З кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Ігнацыя і Ганны з Красіцкіх. Меў братоў Юзафа і Каятана Міхала.
У 1750-я навучаўся ў Варшаве, па чым распачаў ваенную кар'еру. У 1763 атрымаў званне паручніка пяцігорскай харугві, а ў 1768 — яе палкоўніка.
Дзякуючы пратэкцыі Казіміра Нестара Сапегі атрымаў пасаду ваяводы смаленскага. Непрыхільна паставіўся да Канстытуцыі 3 мая.
Упершыню ажаніўся з Тэрэзай Суфчынскай (шлюб у 1768, роспуст да 1796), з якой меў сыноў Януша Аляксандра, Мікалая, Паўла і Аляксандра, а таксама дачок Тэклю, Ганну Агнешку і Барбару. Другі раз пабраўся шлюбам з Касільдай Залескай (у 1796). Пахавалі Францішка Ксаверыя Сапегу ў Базаліі[6].
Remove ads
Зноскі
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 102. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. IV, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 220. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 104. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 105. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 103. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 223.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads