Францішак Музіка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Францішак Музіка
Remove ads

Францішак Музіка (26 чэрвеня 1900, Прага1 лістапада 1974) — чэшскі мастак.

Thumb
Мастак Францішак Музіка (1900—1974, злева) і скульптар Стэфан Фрыдрых (1896—1982)

Вучыўся ў АМ у Празе (19181924 гг.) і ў Парыжы (19251926 гг.). Выкладаў у Мастацка-прамысловай школе ў Празе1945 г.). Член мастацкага аб'яднання «Дзеветсіл» (з 1921 г.) і таварыства мастакоў «Манес» (з 1923 г.). У творчасці звяртаўся да прыёмаў сюррэалізму, неакласіцызму і неарамантызму: карціны «Тры сястры» (1922 г.), «Сям'я» (1924 г.), «Нацюрморт з ракавінай на стале» (1927 г.), «Пейзаж» (1935 г.), «Барацьба» (1937 г.), «Бабіна лета» (1940 г.), «Сон», «Рэквіем» (абедзве 1943 г.), «Тэатр» (1944 г.), «Дрэва з акном. XIII» (1952 г.), «Вялікая дуга» (1965 г.), серыя карцін «З чэшскага краю» (1943 г.) і іншае. Працаваў у графіцы і тэатральна-дэкарацыйным мастацтве.

Remove ads

Зноскі

1. Frantisek Muzika

2. Frantisek Muzika // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Národní autority České republiky Праверана 23 лістапада 2019.

4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

5. František Muzika // Brockhaus Enzyklopädie

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads