Францішак Нямцэвіч
(1718—1795) суддзя земскі берасцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Францішак Ксаверый Урсын Нямцэвіч (польск.: Franciszek Ksawery Ursyn Niemcewicz; 1718, в. Клейнікі каля Берасця? — 30 снежня 1795) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Нямцэвічаў герба «Равіч». Нарадзіўся ў сям’і Аляксандра Андрэя Нямцэвіча і Багумілы з Кучборскіх.
Чашнік берасцейскі ў 1750 годзе, суддзя каптуровы ў 1764 і земскі з 1770 года, стараста равяціцкі з 1770-х гадоў. Пасол на соймы 1750, 1764 (падпісаў элекцыю Станіслава Аўгуста Панятоўскага), 1773—1775. У 1769 годзе збудаваў базыльянскую царкву (не збераглася[5]) ў в. Непля каля Берасця[6], у якой пазней быў пахаваны[5].
Remove ads
Зноскі
- Franciszek Niemcewicz // NUKAT — 2002.
- 1769, Нэплі // Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны: нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз; [рэдакцыйны савет: У. У. Андрыевіч (галоўны рэдактар) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2018. — С. 231. — 511 с. — 600 экз. — ISBN 978-985-11-1055-7.
- Валерый Пазднякоў. Нямцэвічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads