Станіслаў Урсын Нямцэвіч

(1753—1817) гродзенскі губернатар From Wikipedia, the free encyclopedia

Станіслаў Урсын Нямцэвіч
Remove ads

Станіслаў Урсын Нямцэвіч (1753, в. Клейнікі каля Берасця — 22 лістапада 1817) — дзяржаўны дзеяч, прадстаўнік шляхецкага роду Нямцэвічаў гербу «Равіч». Бацькі — Францішак і Ганна з Карытынскіх.

Хуткія факты Станіслаў Урсын Нямцэвіч, пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d] ...
Remove ads

Біяграфія

У 17681773 гадах вучыўся ў Рыцарскай школе ў Варшаве. Уваходзіў у склад камісіі па дэмаркацыі мяжы з Расіяй пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай. З 1776 года рэгент па справах ВКЛ у вайсковым дэпартаменце Пастаяннай Рады.

Пасол на сойм 1782 года, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 17811782 гадах, стараста равяціцкі. У 1786 годзе абраны членам Пастаяннай Рады, да 1788 годзе ў дэпартаменце паліцыі. З 1790 года пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—1792, выступаў супраць Канстытуцыі 3 мая 1791 года.

На чале харугвы кавалерыі ўдзельнічаў у вайне з Расіяй 1792 года, у бітве пад Мірам 11 чэрвеня 1792 года. Далучыўся да паўстання 1794 года, праводзіў мабілізацыю ў Берасцейскім ваяводстве.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай заняў лаяльную пазіцыю да расійскіх улад. Падтрымліваў планы А. Е. Чартарыйскага адбудовы Польскай дзяржавы пад сюзерэнітэтам Расіі.

У 18011807 гадах гродзенскі губернскі маршалак, з 1816 года губернатар.

Выдаў «Зборнік законаў і ўказаў, як у дзённіках, так і асобна агалошаных: аб прэрагатывах шляхты …» (т. 1 — 3, 1805).

Remove ads

Зноскі

1. Stanisław Ursyn Niemcewicz // NUKAT — 2002.

2. Stanisław Niemcewicz (Ursyn Niemcewicz) h. Rawicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. RachubaWarszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2020. — С. 162. — 405 с. — ISBN 978-83-65880-89-5

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads