Францішак Дунін-Раецкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Францішак Дунін-Раецкі (польск.: Franciszek Dunin-Rajecki; каля 1780 — ?) — дзяржаўны службовец.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Дунін-Раецкіх герба «Лебедзь».
У 1821—1824 годзе займаў пасаду маршалка шляхты Навагрудскага павета[1].

У 1817 годзе Францішак Раецкі пабудаваў у Райцы, на дамінуючым пагорку насупраць сядзібы, капліцу-пахавальню роду Раецкіх (цяпер царква). У памяць пра сына Атона, які памёр ва ўзросце 17 гадоў, паставіў у Райцы каменны слуп з выявай герба «Лебедзь»[2].
Пахаваны ў крыпце радавой капліцы-пахавальні.
Радавы маёнтак Райца перайшоў у спадчыну да старэйшай дачкі Людвікі, якая прынесла яго Верашчакам[3].
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з Барбарай з Мержаеўскіх (нар. каля 1780) меў дзяцей:
- Людвіка[3] (нар. каля 1810), у шлюбе з Юзафам Верашчакам, навагрудскім маршалкам шляхты;
- Юзэфіна Марыя[3] (1814—1877), у шлюбе з Казімірам Янам Умястоўскім (1804—1863);
- Аляксандра[3];
- Атон (пам. 1838)[3][4].
Зноскі
- Сяргей Токць. Спісы маршалкаў шляхты Гарадзенскай губерні ў XIX ст. (паводле Люцыяна Шчукі). // Герольд Litherland.- № 3-4 (3) — Горадня, 2001
- Адрадзіць старую сядзібу… № 22 (1513) 29.05.2021 — 04.06.2021 г(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2022. Праверана 9 чэрвеня 2022.
- Aftanazy R. Materiały do dziejόw rezydencji. T. II A. Warszawa, 1993. S. 327.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads