Юзаф Верашчака
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзаф Мікалай Амбросі Францішак Ксаверы Верашчака (польск.: Józef Wereszczaka; 1796, Туганавічы — не раней за 1857) — службовец, памешчык.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіць са шляхецкага роду Верашчакаў. Нарадзіўся сям’і Антонія Верашчакі, маршалка шляхты Новагародскага павета, і Францішкі з Анцутаў, дачкі берасцейскага суддзі. Меў брата Міхала і сястру Марылю, знакамітую каханую Адама Міцкевіча.
Хрышчаны 11 снежня 1796 года ў Варанчанскім касцёле. Вучыўся разам з братам і Т. Занам у Мінскай гімназіі, потым — у Віленскім універсітэце, належаў да Таварыства прамяністых. Уладальнік маёнтка Смольчыцы (121 душа ў 1838), які вымяняў у Туганоўскіх на дзедзічны маёнтак Туганавічы, таксама атрымаў у пасаг за жонкай маёнтак Райца з фальваркам Сёгда, а пазней і маёнтак Міратычы. У 1814 г. — дэпутат шляхты на гродзенскіх губернскіх выбарах. У 1821 г. — харунжы.
Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы.
Сябраваў з Адамам Міцкевічам, які прыязджаў да яго ў Туганавічы, у 1819 годзе размаўляў з Юзафам і Міхалам Верашчакамі пра масонаў. Жыццё туганаўскага двара Міцкевіч адлюстраваў на прыкладзе Сапліцова ў «Пане Тадэвушы».
У 1826 г. маршалак Навагрудскага павета. У 1833 — эмісар польскай эміграцыі М. Шыманскі прыбыў да Марылі Верашчака з адрасам яе брата Юзафа.
У в. Райца Карэліцкага раёна захаваўся яго сядзібны дом (цяпер будынак шпіталя).
Remove ads
Узнагароды
- ордэн Св. Уладзіміра 4-й ст. паводле ўказа імператара Аляксандра І ад 27.12.1825.
Сям’я
У шлюбе з Людвікай з Раецкіх, старэйшай дачкой навагрудскага маршалка Францішка Дунін-Раецкага. Дзеці:
- Міхал-Францішак-Канстанцін-Стэфан-Казімір (1831 — не раней за 1876)
- Францішак-Людвік-Аляксандр (1839 — не раней за 1876);
- Соф’я, замужам за паўстанцам 1863 г. К. Туганам.
Літаратура
- Швед, В. В. Верашчака Юзэф (Мікалай-Амбросі-Францішак-Ксаверы) Антоніевіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads