Франчэска Бонсіньёры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Франчэска Бонсіньёры
Remove ads

Франчэска Бонсіньёры (італ.: Francesco Bonsignori; каля 1460, Верона, Венецыянская рэспубліка — 2 ліпеня 1519, Кальдзьера, Венецыянская рэспубліка) — італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння.

Хуткія факты Франчэска Бонсіньёры, Дата нараджэння ...

Нарадзіўся каля 1460 года ў Вероне ў сям’і мастака Альберта Бонсіньёры. Навучаўся жывапісу ў майстэрні Франчэска Бенальё. У 1480 годзе пераехаў з Вероны ў Венецыю, дзе жыў да 1487 года. У ранні перыяд творчасці знаходзіўся пад уплывам венецыянскай жывапіснай школы. Асаблівае ўражанне на Бонсіньёры аказала творчасць Антанела да Месіны, Джавані Беліні, Чыма да Канельяна і Альвізэ Віварыні.

Сярод вядомых твjhfў гэтага перыяду самымі раннімі творамі мастака з’яўляюцца палотны «Мадонна са спячым немаўляткам» 1483 года і «Алтар Даль Бова» і інш.

З 1487 па 1505 год мастак жыў у Мантуі, дзе працаваў прыдворным жывапісцам маркграфаў з дома Ганзага, разам з братам Джыралама Бонсіньёры і Андрэа Мантэнья.

У пачатку XVI стагоддзя стыль Бонсіньёры становіцца больш тонкім і мяккім, што звязваюць з уплывам творчасці Леанарда да Вінчы, з якім ён пазнаёміўся падчас знаходжання ў Мантуі.

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads