Франчэска Цукарэлі
італьянскі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франчэска Цукарэлі (італ.: Francesco Zuccarelli; 15 жніўня 1702 — 30 снежня 1788) — італьянскі мастак.
Remove ads
Біяграфія
Родам з паўднёвай Тасканы. Быў вучнем спачатку Паала Анезі ў Фларэнцыі, а потым Джавані-Марыя Марандзі і П’етра Нэлі ў Рыме, меў намер прысвяціць сябе гістарычнаму жывапісу ў духу Клода Ларэна, але, выпадкова ўзяўшыся за пейзаж, убачыў у ім сваё сапраўднае пакліканне і зрабіў яго сваёй спецыяльнасцю. На наступным этапе, ужо ў Венецыі, Цукарэлі пачаў схіляцца да пастаральнага жывапісу ў стылі Джузэпэ Дзаіса. Хоць Цукарэлі і нарадзіўся ў Таскане, ён належыць да венецыянскай школы, бо працаваў усё жыццё ў Венецыі. У свае працы Цукарэлі ўстаўляў маленькую выяву гарбуза ў якасці своеасаблівага подпісу-віньеткі; яго прозвішча літаральна перакладаецца з італьянскай мовы як «гарбузовы» у значэнні: «галава гарбузовай формы».
Працаваў спачатку ў Рыме, затым у Венецыі, дзе яго апекаваў англійскі консул Сміт. Менавіта ён даў яму магчымасць наведаць Англію. У першай палове XVIII стагоддзя Франчэска Цукарэлі здзейсніў паездку ў Лондан, дзе карціны мастака пачалі карыстацца вялікім поспехам.
Па вяртанні ў Венецыю, ён працягваў пісаць пейзажы, прадаючы многія з іх у Вену і Дрэздэн.
Пры другой паездцы ў Англію ён затрымаўся там больш 20 гадоў, працаваў з 1752 па 1773 год, стаўшы ў 1768 годзе адным з заснавальнікаў Каралеўскай Акадэміі мастацтваў.
Remove ads
Зноскі
- Zuccarelli, Francesco // The Oxford Dictionary of Art and Artists — 4 — Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта, 2009. — ISBN 978-0-19-953294-0
- Francesco Zuccarelli
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads