Фраўэнкірхэ (Нюрнберг)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фраўэнкірхэ (ням. Frauenkirche) — каталіцкая царква Нюрнберга, знаходзіцца на ўсходнім баку галоўнага рынку.
Царква была пабудавана на месцы разбуранай пры яўрэйскім пагроме ў 1349 годзе сінагогі і асвечана ў 1358. У 1361 годзе ў царкве хрысціўся прастолапераемнік Вацлаў IV. У гады 1442 і 1443 Генрых Траксдорф з Майнца збудаваў «сярэдні і маленькі» арган. У 1487 аднаўляліся згарэлыя ў 1466 рызніцы. У 1506-1508 Адам Крафт стварыў новы заходні франтон. Царква карэнным чынам абнаўлялася ў 1810-1816 пры Лорэнцы Ротэрмунце ў сувязі з пераўтварэннем яе ў каталіцкую парафіяльную царкву. Падчас другой сусветнай вайны будынак моцна пацярпеў: захаваліся толькі сцены падоўжнага нефа і фасада. У 1946-1953 былі праведзены рамонтныя работы, у 1989-91 і 2003 прыводзілася рэстаўрацыя.
Remove ads
Літаратура
- Robert Leyh: Die Frauenkirche zu Nürnberg. Katholische Pfarrkirche Unserer Lieben Frau. Fotos Reinhard Bruckner. [Engl. Übers. der Bildunterschr.: Margaret Marks]. München; Zürich: Schnell und Steiner, 1992, 56 S., ISBN 3-7954-0721-4 (Große Kunstführer; Band 167)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нюрнберг
- Царква Фраўэнкірхэ (Frauenkirche)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads