Фронт нацыянальнага адраджэння

Парасонавая манархісцкая палітычная партыя Румыніі (1938-1940) From Wikipedia, the free encyclopedia

Фронт нацыянальнага адраджэння
Remove ads

Фронт нацыянальнага адраджэння (рум.: Frontul Renașterii Naționale, FRN) - гістарычная палітычная партыя Румыніі.

Хуткія факты Фронт нацыянальнага адраджэння, Лідар ...

Створана ў 1938 годзе як манапольная партыя для падтрымкі палітыкі караля Кароля II услед за яго рашэннем аб забароне ўсіх ранейшых партый, адмене канстытуцыі 1923 года і ўвядзенні ў дзеянне канстытуцыі 1938 года. Вядомымі членамі партыі былі прэм’ер-міністры Арманд Кэлінеску, Георге Арджэшану, Канстанцін Аргетаіну, Георге Тэтэрэску і Іон Джыгурту, рэжымы якіх асацыююцца з карпаратывізмам і антысемітызмам. Асноўная мэта партыі няяўна складалася ў супрацьдзеянні набіраючай папулярнасць Жалезнай гвардыі, якая была яшчэ больш радыкальна правая. У 1940 годзе Караль II замяніў дадзеную партыю на новую Партыю нацыі (Partidul Națiunii або Partidul Națiunei, PN), «партыю таталітарнага адзінства»[1]. Партыя спыніла існаванне ў 1940 годзе пасля прыходу да ўлады Легіянерскага ўрада і роспуску парламента Румыніі. Маладзёжнай арганізацыяй фронту з’яўлялася «Варта краіны» (Straja Țării)

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads