Фрыдрых Калькбрэнер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрыдрых Калькбрэнер
Remove ads

Фрыдрых Вільгельм Міхаэль Калькбрэнер (ням.: Friedrich Wilhelm Michael Kalkbrenner; 7 лістапада 1785(1785-11-07)[1] ці 2 лістапада 1785(1785-11-02)[2], Касель[2]10 чэрвеня 1849(1849-06-10)[3][4][…], Анг'ен-ле-Бэн[d][3][2]) — нямецкі піяніст, педагог, кампазітар.

Хуткія факты Фрыдрых Калькбрэнер, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Яго бацька, Крысціян Калькбрэнэр (1755—1806), музычны тэарэтык, аўтар прац па тэхніцы кампазіцыі і гісторыі музыкі. У 1801 г. Ф. Калькбрэнэр скончыў Парыжскую кансерваторыю па класе фартэпіяна А. Адана. У 1803—1804 гг. наведаў Вену, дзе пазнаёміўся з М. Клеменці, які аказаў моцны ўплыў на фартэпіянную тэхніку і стыль кампазіцыі Калькбрэнера. Як піяніст дэбютаваў меркавана ў 1806 годзе ў Парыжы.

У 1814—1824 гадах жыў у Лондане, гастраляваў па Вялікабрытаніі, займаўся дапрацоўкай і ўкараненнем «хірапласта» — вынайдзенага І. Б. Лаж’е механічнага апарата для рэгулявання становішча рук і трэнажу пальцаў піяніста. З канца 1824 г. жыў у Парыжы (дзе стаў саўладальнікам фартэпіяннай фабрыкі Pleyel), даваў канцэрты, шмат выкладаў. У 1825—1835 гадах славіўся як найлепшы піяніст Еўропы. У 1831 годзе пазнаёміўся з Ф. Шапэнам, спрыяў яго піяністычнай кар’еры (Шапэн прысвяціў Калькбрэнэру свой Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам № 1). У 1830-1840-х гадах Калькбрэнэр разам з А. Герцам узначаліў групу парыжскіх піяністаў салоннага кірунку.

Акрамя салоннай музыкі для фартэпіяна ў дзве і чатыры рукі (фантазіі, эцюды, вальсы, ронда, транскрыпцыі оперных арый і папулярных песень і інш.), Фрыдрых Калькбрэнэр напісаў 4 фартэпіянныя канцэрты і 13 санат, вытрыманых у яркай віртуознай і падкрэслена рамантычнай манеры. Яго фартэпіянную школу «Метад вывучэння фартэпіяна пры дапамозе ўтваральніка рукі» (1831) высока ацаніў Роберт Шуман.

Remove ads

Узнагароды

Кавалер ордэна Ганаровага легіёна (1828).

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads