Фрыдрых Кіль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фрыдрых Кіль (ням.: Friedrich Kiel; 8 кастрычніка 1821, Пудэрбах, цяпер у складзе горада Бад-Ласфэ — 13 верасня 1885) — нямецкі кампазітар.
Remove ads
Біяграфія
Таленавіты самавук, Кіль пачаў іграць на фартэпіяна ў шасцігадовым узросце, пісаць музыку ў трынаццацігадовым. З пераездам сям'і Кіля ў Шварцэнау (цяпер у складзе горада Бад-Берлебург) таленавіты хлопчык у 1835 г. патрапіў у поле зроку графа Сайн-Вітгенштэйн-Берлебург: Кіль быў прыцягнуты да выступленняў графскай капэлы, пазней быў накіраваны ў Кобург вучыцца ў флейтыста і кампазітара Каспара Кумера, а па вяртанні ў 1840—1842 гг. узначальваў графскую капэлу. Затым у 1842 г. з ім некаторы час займаўся Людвіг Шпор, пасля чаго Кіль адправіўся ў Берлін вучыцца ў Зігфрыда Дэна. У 1852 г. яго першае спелае сачыненне, 15 канонаў для фартэпіяна Op. 1, было апублікавана ў Лейпцыгу з прысвячэннем Ферэнцу Лісту, з якім малады кампазітар не быў знаёмы.
Захоплены альпініст, у 60-гадовым узросце Кіль здзяйсняў узыходжанні на найвышэйшыя альпійскія вяршыні масіва Монтэ-Роза.
Remove ads
Творчасць
Сярод твораў Кіля — рэквіем (1862), араторыя «Хрыстос» (1870), «Te Deum», фартэпіянны канцэрт, камерныя сачыненні для фартэпіяна, фартэпіяна са скрыпкай, фартэпіяннага трыа, шматлікія песні. Сачыненні Кіля, асабліва араторыя, былі шырока вядомыя ў Германіі. Яго музычны стыль прытрымліваўся сярэдняй лініі паміж кансерватыўнай традыцыяй, якая была спадчынніцай Роберта Шумана і Фелікса Мендэльсона, і рэфарматарскай дзейнасцю Ферэнца Ліста. Нягледзячы на вядомую мастацкую ўмеранасць, Кіль карыстаўся падтрымкай Ганса фон Бюлава, які першапачаткова адгукнуўся на яго Варыяцыі і фугу Op. 17 адмоўна, але затым змяніў сваё меркаванне.
Remove ads
Выкладанне
Кіль пачаў выкладаць з 1866 г. у Кансерваторыі Штэрна (з 1868 г. прафесар), у 1870 г. перайшоў у арганізаваную Іозефам Іаахімам Берлінскую Вышэйшую школу музыкі; сярод яго вучняў, у прыватнасці, Ігнац Падзярэўскі, Морыц Машкоўскі, Антоній Стольпэ, Бернхард Ставенгаген, Арнальд Круг.
Зноскі
- Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- Г. Риман Бауснерн // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 1. — С. 87.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads