Фрыдрых Фробель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрыдрых Фробель
Remove ads

Фрыдрых Вільгельм Аўгуст Фробель або Фрэбель[5] (ням.: Friedrich Wilhelm August Fröbel, 21 красавіка 1782, Обервайсбах, Германія — 21 чэрвеня 1852) — нямецкі педагог.

Хуткія факты Фрыдрых Вільгельм Аўгуст Фробель, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Гётынгенскі і Берлінскі ўніверсітэты (1813).

Ствараў выхавальныя ўстановы для дзяцей дашкольнага ўзросту ў вёсках Цюрынгіі. У 18331840 гадах узначальваў сіроцкі прытулак у г. Бургдорф. У 1851 годзе гэтыя ўстановы зачынены ўладамі, а Фробель абвінавачаны ў прапагандзе сацыялістычных ідэй і атэізму.

Погляды

На яго погляды паўплывалі педагагічная канцэпцыя І. Г. Песталоці, ідэі нямецкай класічнай філасофіі.

Адстойваў прынцыпы даступнасці адукацыі для ўсіх дзяцей і дэмакратычны падход да адукацыйнай палітыкі. Лічыў, што ўсебаковае развіццё асобы магчыма, калі педагагічны працэс накіраваны на стварэнне непарыўных сувязей паміж мысленнем і дзеяннем, пазнаннем і ўчынкамі, ведамі і ўменнямі. Развіццё здольнасцей чалавека звязваў з яго працоўнай дзейнасцю.

Распрацаваў тэорыю гульні і методыку рухавых гульняў. Яго канцэпцыя паўплывала на вылучэнне дашкольнай педагогікі ў самастойную педагагічную дысцыпліну; сістэма выхавання стала пашыранай ў краінах Заходняй Еўропы, ЗША, Расіі і інш. У 18711917 гадах дзейнічалі Петраградскія фробелеўскія курсы, у 19081917 гадах — Фробелеўскі жаночы педагагічны інстытут у Кіеве.

Remove ads

Зноскі

1. Curtis S. J. Friedrich Froebel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Friedrich Wilhelm August Fröbel // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #11853629X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #11853629X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

5. Паводле БЭ, Т.16

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads