Фрыдрых VI Швабскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фрыдрых VI Швабскі[1] (ням.: Friedrich VI von Schwaben) ці Фрыдрых VI фон Гогенштаўфен (ням.: Friedrich VI von Schwaben; 16 красавіка 1167, Мадыльяна, Італія — 20 студзеня 1191, Ака) — герцаг Швабіі з 1169 года, трэці сын Фрыдрыха Барбаросы і Беатрыс I Бургундскай.
Remove ads
Біяграфія
Пры нараджэнні атрымаў імя Конрад. Але ў 1169 годзе памёр пяцігадовы Фрыдрых V, старэйшы сын імператара Фрыдрыха Барбаросы, які насіў тытул герцага Швабіі. У 1170 годзе імператар перадаў тытул герцага Швабіі свайму трэцяму сыну, які атрымаў пры гэтым імя Фрыдрых.
20 мая 1184 года Фрыдрых у час святкавання ў Майнцы імператарскім дваром Тройцы быў разам са сваім старэйшым братам Генрыхам прысвечаны ў рыцары.
27 сакавіка 1188 года Фрыдрых абавязаўся разам з бацькам прыняць удзел у Трэцім крыжовым паходзе. 11 мая 1189 года ён разам з арміяй крыжакоў выступіў з Рэгенсбурга. Па дарозе ў Венгрыі ён заручыўся з Канстанцыяй (1177—1240)[2], дачкой венгерскага караля Белы III.
Пасля гібелі 10 чэрвеня 1190 года яго бацькі, імператара Фрыдрыха Барбаросы, які патануў у рацэ Салеф, Фрыдрых прыняў камандаванне германскай арміяй крыжакоў. Хоць большая частка крыжакоў пакінула яго армію і адплыла праз Антыёхію на радзіму, Фрыдрых з астатняй арміяй выступіў у кірунку да Іерусаліма. У Трыпалі шматлікія крыжакі захварэлі на малярыю, з-за чаго армія Фрыдрыха яшчэ больш скарацілася. У пачатку кастрычніка 1190 года ён прыбыў да абложанага горада Ака (Акра), дзе і памёр 20 студзеня 1191 года ад малярыі. Пасля яго смерці рэшткі германскіх крыжакоў пакінулі Святую зямлю.
Remove ads
Гл. таксама
- Трэці крыжовы паход
- Аблога Акры, 1189–1191
Зноскі
- У старых крыніцах яго называлі Фрыдрых V і лічылі старэйшым сынам Фрыдрыха Барбаросы. Аднак цяпер усталявана, што ў яго быў старэйшы брат (Фрыдрых V), які памёр у пяцігадовым узросце. Таму ў сучаснай літаратуры ён для адрознення ад брата часцей пазначаецца як Фрыдрых VI.
- У 1199 годзе яна стала жонкай Пржэмысла Отакара I, караля Чэхіі.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads