Фрыкадэлькі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фрыкадэлькі (італ.: frittatella — смажанае) — страва, якая прадстаўляе сабой шарыкі з мяснога або рыбнага фаршу. У тлумачальным слоўніку рускай мовы Ожагава даецца такое вызначэнне: «фрыкадэлька — шарык з фаршу (мяснога, рыбнага), звараны ў булёне»[1]. У нямецкай кулінарыі Frikadelle — страва, якая нагадвае рускія катлеты, а менавіта Frikadelle уяўляе сабой аладку з мяснога фаршу, абсмажаную ў алеі.


Фрыкадэлькі гатуюць з мяснога, курынага або рыбнага фаршу з даданнем дробна нарэзаных цыбулі, зеляніны і спецый. Часам для паляпшэння кансістэнцыі фрыкадэлек ў фарш дадаюць размочаны батон або хлеб. Звычайна фрыкадэлькі маюць памер грэцкага арэха.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads