Булён

рэдкая страва From Wikipedia, the free encyclopedia

Булён
Remove ads

Булён (ад фр. bouillon ад дзеяслова bouillir — «кіпяціць») — вадкі навар з мяса, рыбы або гародніны. Змяшчае невялікую колькасць бялкоў, таму мае больш смакавае і ўзбуджальнае значэнне, чым пажыўнае, таксама лёгказасваяльны нават аслабленым арганізмам.

Thumb

Свежы булён часта ўжываюць як харчаванне пры хваробах, калі рэкамендуецца вадкае харчаванне, напрыклад, пры атручваннях і засмучэннях стрававальнай сістэмы.

Булён даюць да стала як самастойную страву, так і разам з гарнірам. Часта ў булён дадаюць іншыя прадукты — крупы, хлеб, яйка і г. д. Акрамя іншага, булён часта служыць запраўкай для рознага роду соусаў.

У продажы распаўсюджаныя «булённыя кубікі» — канцэнтраты хуткага прыгатавання.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads