Фрэдэрык Грант Бантынг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фрэдэрык Грант Бантынг (англ.: Frederick Grant Banting; 14 лістапада 1891, Алісан, правінцыя Антарыа, Канада — 21 лютага 1941, Правінцыя Ньюфаўндленд) — канадскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1923, разам з Дж. Маклеадам).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Таронцкі ўніверсітэт (1910). З 1921 года працаваў у Таронцкім універсітэце, з 1923 года прафесар, з 1930 года ўзначальваў Аддзел медыцынскіх даследаванняў.
Навуковыя працы па фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўнутранай сакрэцыі. Займаўся пытаннямі патагенезу і лячэння рака, каранарнага трамбозу, сілікозу. Адкрыў і атрымаў у чыстым стане інсулін. Заўсёды падкрэсліваў ўклад свайго асістэнта Чарльза Бэста ў адкрыцці інсуліну. Бантынг аддаў Бэсту палову сваёй часткі Нобелеўскай прэміі ў знак удзячнасці.
Фрэдэрык Бантынг памёр ад ран, атрыманых пры крушэнні самалёта 21 лютага 1941 года на востраве Ньюфаўндленд.
У знак прызнання заслуг Ф. Бантынга Сусветны дзень барацьбы з дыябетам адзначаюць на дзень яго нараджэння — 14 лістапада.
Remove ads
Гл. таксама
- Цукровы дыябет
- Інсулінатэрапія
Зноскі
- University of Toronto, Laval University FREDERICK GRANT BANTING // Dictionary of Canadian Biography, Dictionnaire biographique du Canada / G. Brown, D. Hayne, F. Halpenny et al. — UTP, Presses de l'Université Laval, 1959. — ISSN 0420-0446; 0070-4717 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Frederick Grant Banting // Brockhaus Enzyklopädie
- Frederick Grant Banting // Munk's Roll
- Find a Grave — 1996. Праверана 30 чэрвеня 2024.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads