Фрэнсіс Паліні
амерыканскі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фрэнсіс Паліні (англ.: Francis Pollini; нар. 1930, Пенсільванія) — амерыканскі пісьменнік.
Нарадзіўся ў сям'і эмігрантаў-італьянцаў. Служыў у ВПС ЗША, удзельнік Карэйскай вайны. Пасля 1975 года лёс невядомы.
Першая кніга «Night» выйшла ў 1961 годзе, сюжэт разгортваецца падчас Карэйскай вайны. Аўтар кніг «Excursion» (1965), «Glover» (1965), «Three plays» (1967), «The crown» (1967), «Pretty Maids All in a Row» (або «The girls of Soersville», 1968), «Champion» (1969), «Dubonnet» (1974), «The hall» (1975) і іншых. Творы Фрэнсіса Паліні перакладзены на нямецкую, рускую і іншыя мовы.
Дэтэктыўны раман «Pretty Maids All in a Row» быў бестселерам № 1 1968 года ў ЗША, у ім шмат эротыкі, уважліва выпісаных сексуальных сцэн, але нічога агульнага з парнаграфіяй — аўтар крытыкуе разбэшчанасць у амерыканскай школе[1]. Экранізаваны ў 1971 годзе. Перакладзены на рускую Вадзімам Небышынцам ў 1992 годзе і выдадзены пад назвамі «Все красотки по ранжиру» і «Девочки Соерсвилля».
Remove ads
Бібліяграфія
- Night. — New York: G. P. Putnam's Sons, 1961; — London: John Calder, 1961;
- Excursion. — London: Spearman, 1965;
- Glover. — London: Spearman, 1965;
- Three plays. — London: Spearman, 1967. 264 p.; 23 cm.;
- The crown. — London: Spearman, 1967. 284 p.;
- Dubonnet. — London: Quartet, 1974;
- The hall. — London : Quartet, 1975.
Зноскі
- Девочки Соерсвилля:…
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads