Фукуі (прэфектура)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фукуі[3] — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Цюбу на востраве Хонсю, Японія. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Фукуі. Плошча прэфектуры — 4189,88 км², насельніцтва — 789 994 чалавекі (1 ліпеня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 188,55 чал./км².
Remove ads
Гісторыя
Да заснавання прэфектуры ў 1871 годзе на яе тэрыторыі размяшчаліся правінцыі Вакаса і Этыдзэн.
Геаграфія
Прэфектура мае выхад да Японскага мора і складаецца з заходняй часткі (былая Вакаса), якая ўяўляе сабой вузкую раўніну паміж гарамі і морам, і ўсходняй часткі (былая Этыдзэн) з больш шырокімі раўнінамі, на якіх размяшчаецца сталіца і вялікая частка насельніцтва прэфектуры. Недалёка ад узбярэжжа Японскага мора паблізу горада Вакаса знаходзіцца невялікае тэктанічнае возера Суйгецу.
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Японіі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads