Фёдар Аляксеевіч Раманюк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фёдар Аляксеевіч Раманюк (нар. 28 красавіка 1952, в. Доўгі, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Член-карэспандэнт (2014), доктар тэхнічных навук (1999), прафесар (2001). Выдатнік энергетыкі Рэспублікі Беларусь (1995). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2017).

Хуткія факты Фёдар Аляксеевіч Раманюк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1971 годзе скончыў Маладзечанскі палітэхнікум[1].

З адзнакай скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1978).

З 1978 года ў Беларускім політэхнічным інстытуце, з 1984 года дацэнт, з 1997 года намеснік прарэктара па навуковай рабоце, з 2001 года прарэктар па навуковай рабоце, з 2002 года прарэктар па навуковай і вытворчай дзейнасці, з 2010 года прарэктар па навуковай і інавацыйнай працы, з 2016 года прафесар.

З 2016 года галоўны рэдактар міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса «Весці вышэйшых вучэбных устаноў і энергетычных аб’яднанняў СНД. Энергетыка»[2].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2011).

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы прысвечаны развіццю асноў пабудовы мікрапрацэсарных сістэм абароны і аўтаматыкі электраўстановак, а таксама іх матэматычнаму мадэляванню для даследавання паводзін метадам вылічальнага эксперыменту. Стварыў новыя высокаэфектыўныя спосабы вызначэння інфармацыйных параметраў ўваходных сігналаў у мікрапрацэсарных абаронах і сістэмах аўтаматыкі, распрацаваў такія прылады для практычнай рэалізацыі, што паслужыла асновай арганізацыі іх вытворчасці ў Рэспубліцы.

Аўтар больш за 210 навуковых і метадычных прац, у тым ліку 5 манаграфій, 5 вучэбных дапаможнікаў, больш за 25 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія

  • Информационное обес печение вычислительного эксперимента в релейной защите и автоматике энергосистем. Минск, 1998 (в соавт.).
  • Теория и практика инженерного эксперимента. Минск, 2007 (в соавт.).
  • Математическое моделирование коммутационных режимов в электроустановках с трансформаторами. Минск, 2013 (в соавт.).
  • Кто есть кто: Д-ра наук, проф., заслуж. деятели науки К87 и лауреаты премий Бел. гос. политехи, акад.: Справочник. / Редакционная коллегия: М. И. Демчук (председатель), Б. М. Хрустелёв, И. П. Филонов, М. И. Стрелюк, Ф. А. Романюк, Ю. В. Кравцов — Мн.: Ураджай, 2000. — 164 с. — ISBN 985-04-0294-6.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads