Рудзенскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ру́дзенскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Рудзенск.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Смілавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Цэнтр — вёска Рудзенск. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смілавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Пухавіцкага раёна, з 12 лютага 1935 года — Рудзенскага раёна, з 6 ліпеня 1935 года — Смілавіцкага раёна, з 11 лютага 1938 года — Рудзенскага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Рудзенскага пассавета.
У часе Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя пассавета была акупавана нямецкімі войскамі.
З 20 студзеня 1960 года пассавет у складзе Пухавіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе пассавета 9 населеных пунктаў[1]. 31 сакавіка 1977 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Рудзенскага пассавета з Цітвянскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (пасёлкі Бор, Бярозаўка, Васількі, Доўгі, вёскі Варонічы, Русаковічы, Цітва)[2]. 28 мая 2013 года Рудзенскі пассавет рэарганізаваны ў Рудзенскі сельсавет[3].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў, без Рудзенска) — 1215 чалавек[4], з іх 93,5 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 4098 чалавек[6].
Зноскі
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads