Фёдар Сцяпанавіч Тарасевіч
адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Сцяпанавіч Тарасевіч (4 чэрвеня 1911, в. Слабодка, Клічаўскі раён — ?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях.
Remove ads
Біяграфія
З 1929 года рабочы-шкловыдзімальшчык. З 1931 года ў Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1939 года. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1940). У партызанах з сакавіка 1942 года: начальнік штаба атрада, камандзір групы, з кастрычніка 1942 года камандзір 720-га партызанскага атрада, у лістападзе 1942 — лютым 1943 гадоў камандаваў 4-й Клічаўскай партызанскай брыгадай, у лютым 1943 — лютым 1944 гадоў камандаваў 8-й Рагачоўскай партызанскай брыгадай, адначасова член Рагачоўскага РК КП(б)Б. У 1944—1970 гадах у Прэзідыуме Вярхоўнага Савета БССР.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Чырвонага Сцяга (1944)[1]
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1945)[1]
- Ордэн Леніна (1948)[1]
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені (1944)[1]
Зноскі
- Партизаны Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2024. Праверана 8 снежня 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads