Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ — вышэйшая ваенная навучальная ўстанова, якая існавала з 1918 па 1998 год. Задачай акадэміі была падрыхтоўка афіцэраў з вышэйшай ваеннай і вышэйшай ваенна-спецыяльнай адукацыяй.
Remove ads
Да рэвалюцыі
Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ вядзе гісторыю ад Мікалаеўскай (Імператарскай) акадэміі Генеральнага штаба, заснаванай 26 лістапада 1832 года. Мікалаеўская акадэмія Генеральнага штаба была ваенна-навуковым цэнтрам Расійскай дзяржавы. За час існавання з яе сцен было выпушчана некалькі тысяч афіцэраў з вышэйшай ваеннай адукацыяй, якія занялі практычна ўсе вышэйшыя адміністрацыйныя і камандныя пасады ў арміі і заклалі асновы вышэйшай ваеннай школы Расіі.
Remove ads
Савецкі перыяд
3 мая 1918 года Мікалаеўская акадэмія была рэарганізавана ў Акадэмію Штаба РСЧА. Першы набор лістапада 1918 г. прыняў 183 слухачоў. У 1921 была ператворана ў Ваенную Акадэмію РСЧА. 9 студзеня 1922 г. загадам Рэўваенсавета Рэспублікі акадэмія была адзначана ордэнам Чырвонага Сцяга. З 31 кастрычніка 1925 па 1998 г. акадэмія насіла імя М. В. Фрунзэ, які кіраваў ёю з 1923 па 1925 г. 18 снежня 1934 г. Акадэмія была ўзнагароджана ордэнам Леніна. У гады Вялікай Айчыннай вайны, нягледзячы на эвакуацыю ў горад Ташкент, заняткі ў акадэміі не спыняліся. У канцы 1941 года Загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў акадэміі былі арганізаваны 3-месячныя курсы па паскоранай падрыхтоўцы афіцэраў для стварэння рэзерву камандзіраў батальёнаў і палкоў. Састаў быў набраны з тых, хто меў практычны баявы досвед, параненых, якія ачунялі, пісьменных і валявых афіцэраў[1]. 21 лютага 1945 г. акадэмія была адзначана ордэнам Суворава I ступені. 8 снежня 1978 г. ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Была ўзнагароджана 9 ордэнамі іншых сацыялістычных краін. Акадэмія падрыхтавала дзясяткі тысяч афіцэраў, з іх каля трыццаці сталі Маршаламі Савецкага Саюза і Галоўнымі маршаламі родаў войскаў, больш за шэсцьдзясят — генераламі арміі і маршаламі родаў войскаў. Выпускнікамі акадэміі сталі Будзённы, Ватуцін, Конеў, Маліноўскі, Захараў, Ракасоўскі, Чуйкоў. Больш за 700 выпускнікоў акадэміі ганараваны званнем Героя Савецкага Саюза і Героя Расійскай Федэрацыі.
Remove ads
Акадэмія пасля 1991 года
1 лістапада 1998 года на падставе Пастановы Урада РФ ад 29 жніўня 1998 г. № 1009 на базе Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ, Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў імя Р. Я. Маліноўскага і 1-х Вышэйшых афіцэрскіх курсаў «Выстрал» імя Б. М. Шапашнікава была ўтворана Агульнавайсковая акадэмія Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
Кіраўнікі Акадэміі
- 1918—1919 Антон Карлавіч Клімовіч
- 1919—1921 Андрэй Яўгенавіч Снесараў
- 1921—1922 Міхаіл Мікалаевіч Тухачэўскі
- 1922—1922 Анатоль Ільіч Гекер
- 1922—1924 Павел Паўлавіч Лебядзеў
- 1924—1925 Міхаіл Васільевіч Фрунзэ
- 1925—1932 Роберт Пятровіч Эйдэман
- 1932—1935 Барыс Міхайлавіч Шапашнікаў
- 1935—1937 Аўгуст Іванавіч Корк
- 1937—1939 Мікалай Андрэевіч Вяроўкін-Рахальскі
- 1939—1941 Міхаіл Сямёнавіч Хозін
- 1941—1944 Андрэевіч Вяроўкін-Рахальскі
- 1944—1948 Нікандр Яўлампіевіч Чыбісаў
- 1948—1950 Вячаслаў Дзмітрыевіч Цвятаеў
- 1950—1954 Аляксей Сямёнавіч Жадаў
- 1954—1968 Павел Аляксеевіч Курачкін
- 1968—1969 Андрэй Трафімавіч Стучэнка
- 1969—1978 Аляксей Іванавіч Радзіеўскі
- 1978—1982 Павел Васільевіч Мельнікаў
- 1982—1985 Генадзь Іванавіч Абатураў
- 1985—1991 Уладзімір Мікалаевіч Кончыц
- 1991—1991 Уладзімір Мікалаевіч Лобаў
- 1992—1997 Фёдар Міхайлавіч Кузьмін
- 1997—1998 Леанід Сяргеевіч Золатаў
Remove ads
Вядомыя выпускнікі
- Леў Міхайлавіч Даватар, военачальнік, генерал-маёр (1941), Герой Савецкага Саюза (1941)
- Станіслаў Галімавіч Хажэеў, міністр абароны ПМР
Зноскі
- Архив Красной Армии, ф. 4, оп. 11, д. 66, л. 284.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads