Фёдар Трафімавіч Афанасьеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Трафімавіч Афанасьеў (1923, Самарская губерня — 24 чэрвеня 1944) — Герой Савецкага Саюза.
Remove ads
Біяграфія
Закончыў 8 класаў школы, ФЗУ. Працаваў у Ленінградзе. Прызваны ў армію ў 1942 годзе ў Куйбышаўскай вобласці. Пасля заканчэння Куйбышаўскага пяхотнага вучылішча накіраваны на фронт. З сакавіка 1944 года гвардыі лейтэнант Афанасьеў камандуе ротай 201-га гвардзейскага стралковага палка 67-ай гвар-дзейскай стралковай дывізіі.
22 чэрвеня 1944 года рота 67-ай гвардзейскай стралковай дывізіі перайшла ў наступленне. Рота Афанасьева ўварвалася ў варожыя акопы і замацавалася. На працягу двух сутак адбіла 15 контратак праціўніка і ўтрымала пазіцыі. Пры далейшым прасоўванні рота адной з першых выйшла да Заходняй Дзвіны, з ходу на дапаможных сродках фарсіравала раку і захапіла плацдарм на левым беразе. У ходзе бою за пашырэнне плацдарма Фёдар Афанасьеў загінуў.
Пахаваны на воінскіх могілках у Тропіне. Яму пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[2].
Імем Ф. Т. Афанасьева названа вуліца ў аграгарадку Слабада[3].
Remove ads
Зноскі
- Чувашская энциклопедия — Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
- Улица Ласкунова, улица Афанасьева…(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads