Вайсковыя могілкі (Тропіна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вайсковыя могілкі — вайсковае пахаванне ў Тропіне Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.
Remove ads
Апісанне
Вайсковыя могілкі размешчаны за 0,6 км на поўнач ад вёскі, злева ад дарогі на Сіроціна. Тут пахаваны 1437 воінаў 179-й, 306-й, 357-й стралковых, 90-й знішчальнай авіяцыйнай і іншых дывізій, 10-й гвардзейскай танкавай і 31-й мінамётнай брыгад, 376-га і 480-га гаўбічных артылерыйскіх палкоў 43-й арміі, якія загінулі ў час Беларускай наступальнай аперацыі ў 1944 годзе.
Вядомыя людзі, пахаваныя тут
Помнік
У 1976 годзе на могілках узведзены мемарыяльны комплекс (архітэктар В. Ягадніцкі, бетон, вышыня стэлы 7 м, надмагілля 2,5 м). Помнік размешчаны на невысокім пагорку і злучаны бетоннай лесвіцай з дарогай, што праходзіць побач. Уяўляе сабой архітэктурна-скульптурную кампазіцыю: стэла, якая нагадвае сваёй канфігурацыяй разгорнуты сцяг з зоркай у цэнтры, і масіўны надмагільны блок, што прымыкае да яе. На фасаднай грані блока рэльефная выява суровых твараў воінаў, на бакавой — словы: «Нам дорага кожнае імя, бессмяротны твой подзвіг, салдат 1941—1945». На схіле пагорка — пліты з імёнамі воінаў, якія загінулі пры прарыве абароны гітлераўцаў. Удала знойдзены маштаб, выразнасць і лаканізм кампазіцыі ўзмацняюць манументальнасць помніка, робяць яго дамінантай наваколля[1].
Зноскі
- ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ Ў ТРОПІНА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads