Фёдар Фёдаравіч Друцкі-Канопля
(XV—XVI стст.) сын Фёдара Фёдаравіча Каноплі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Фёдаравіч Друцкі-Канопля (?— ?) — князь, землеўласнік.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Канопляў герба «Друцк». Сын Фёдара Каноплі, заснавальніка роду.
Праз шлюб з дачкой В. Лукомскага атрымаў частку маёнтка Пірошыцы ў Лукомскім княстве, якая пазней адышла ў пасаг яго дачцэ Лізавеце, жонцы Ф. Уладыкі. Прыняў удзел у мяцяжы Глінскіх 1508 года, пасля паражэння якога пераехаў у Маскву.
3 яго сыноў Іван дзіцем быў схоплены татарамі ў час набегу 1505 года і памёр у палоне, Фёдар памёр таксама маладым, Канстанцін (1496?—1530) пакінуў адзіную дачку Багдану, Леў (1503?— 1550) памёр апошнім з Друцкіх-Канопляў.
Родавыя вотчыны (Канапельчыцы і часткі Саколіна і Драчалукаў) адышлі да Багданы (каля 1520—1584), дачкі Канстанціна, жонкі князя П. Лукомскага, якая пасля яго смерці ў 1547 годзе ўзяла шлюб з І. І. Сапегам.
Remove ads
Літаратура
- Вячаслаў Насевіч. Друцкія-Каноплі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 601-602. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads