Філіпенскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Філі́пенскае, Філіпенкі — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Шэвінка, за 9 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна, каля вёскі Філіпенкі.
Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 1,18 км, найбольшая шырыня 0,17 км, даўжыня берагавой лініі 2,52 км. Плошча вадазбору 23,2 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя.
У Філіпенскае ўпадае ручай з возера Зачорнае і выцякае ручай у возера Грабніцкае.
Remove ads
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 206. — 583 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads