Зачорнае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зачо́рнае — возера ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Шэвінка, за 8 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шуміліна.
Плошча паверхні возера 0,29 км², даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 0,24 км, найбольшая глыбіня 7,9 м, сярэдняя 4,8 м, даўжыня берагавой лініі 4,04 км. Плошча вадазбору 4,3 км². Аб'ём вады ў возеры 1,39 млн. м³.
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, пераважна разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, каля ўрэзу вады параслі хмызняком, на ўсходзе і захадзе сплавінныя. Уздоўж заходняга і ўсходняга берагоў пойма шырынёй 25—30 м. У паўднёвай частцы востраў плошчай 0,1 га. Дно да глыбіні 2 м (вакол вострава да 4—5 м) пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае слаба. Перарывістая палоса расліннасці ўздоўж берагоў шырынёй да 5 м (у асобных месцах да 25 м) і да глыбіні 0,5 м. Упадаюць 2 ручаі, на ўсходзе выцякае ручай у возера Філіпенскае.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, карась, плотка і інш.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. — ISBN 985-11-0279-2
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads