Філіп Джонсан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Філіп Джонсан
Remove ads

Філіп Джонсан (Philip Johnson; 8 ліпеня 1906 — 25 студзеня 2005) — заснавальнік і вядучы прадстаўнік «інтэрнацыянальнага стылю» у амерыканскай архітэктуры сярэдзіны XX стагоддзя. Лаўрэат першай Прытцкераўскай прэміі (1979).

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Філіп Джонсан і Джон Берджы. «Вароты Еўропы» у Мадрыдзе (1996).

Джонсан вывучаў гісторыю і філасофію ў Гарвардзе, але ў 1928 г. увесь ход яго жыцця змяніла сустрэча з Людвігам Місам ван дэр Роэ. Па вяртанні з паездкі па Еўропе Джонсан першым пазнаёміў амерыканцаў з тэарэтычнымі пабудовамі Міса, Гропіуса і Ле Карбюзье — архітэктараў, для абазначэння стылявой прыналежнасці якіх Джонсан пры складанні каталога Музея сучаснага мастацтва ў 1932 г. увёў у абарот тэрмін «інтэрнацыянальны стыль».

Стаўшы на чале архітэктурнага падраздзялення Музея сучаснага мастацтва, Джонсан спрыяў прапагандзе архітэктурнага мадэрнізму ў Амерыцы, напісаў грунтоўную манаграфію пра Міс ван дэр Роэ і пераканаў яго перабрацца ў ЗША. На тэрыторыі сваёй сядзібы ў штаце Канектыкут ён ператварыў у жыццё ідэі архітэктурнага мінімалізму, якія належалі Місу, пры праектаванні «Шклянога дому» (1949). З гэтага часу ён пачаў працаваць як архітэктар-практык, стварыўшы разам з Місам такі яскравы ўзор «інтэрнацыянальнага стылю», як небаскроб Сігрэм-білдынг у Нью-Ёрку (1956).

Па меры падзення папулярнасці «інтэрнацыянальнага стылю» ў 1960-я гг. Джонсан адаптаваўся да новых павеваў. У яго праектах з’яўляюцца выгнутыя лініі і алюзіі да гістарычных архітэктурных стыляў, уласцівыя постмадэрну. У 1968 г. разам з Джонам Берджы заснаваў уласнае архітэктурнае бюро. Сумесныя праекты Джонсана і Берджы шматлікія — гэта і будынак карпарацыі «Соні» ў Нью-Ёрку (1984), і Уільямс-Таўэр у Х’юстане (1983), і Ліпстык-білдынг на Манхэтэне (1986), і Вароты Еўропы ў Мадрыдзе (1996).

Remove ads

Зноскі

1. Arkitekter verksamma i Sverige — 2014.

2. Philip Johnson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Arkitekter verksamma i Sverige — 2015.

4. Джонсон Филип // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

5. Philip Johnson // Legacy.com — 2005.

6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

7. Geni.com — 2006.

8. archINFORM — 1994. Праверана 23 студзеня 2024.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads