Філіп Зімбарда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Філіп Зімбарда
Remove ads

Філіп Зімбарда (англ.: Philip Zimbardo; 23 сакавіка 1933(1933-03-23)[1][2], Нью-Ёрк, штат Нью-Ёрк14 кастрычніка 2024(2024-10-14)[3], Сан-Францыска, Каліфорнія[3]) — амерыканскі псіхолаг.

Хуткія факты Філіп Зімбарда, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў 1933 годзе. У 1959 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі па псіхалогіі.

У 1960-1967 гадах Філіп Зімбарда быў прафесарам псіхалогіі каледжа мастацтваў і навук Нью-Ёркскага ўніверсітэта. Затым год выкладаў у Калумбійскім універсітэце, а з 1968 года быў прафесарам у Стэнфардзе.

Памёр у 2024 годзе ў Сан-Францыска.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Больш за ўсё Філіп Зімбарда вядомы псіхалагічным эксперыментам, які ён правёў у 1971 годзе. Яго называюць Стэнфардскі або турэмны эксперымент. Ён быў накіраваны на даследаванне рэакцыі чалавека на абмежаванне волі, на ўмовы турэмнага жыцця і ўплыў навязанай сацыяльнай паводніцкай мадэлі. Зімбарда падзяліў 24 студэнтаў каледжа на «ахоўнікаў» і «зняволеных», якія жылі ва ўмоўнай турме ў падвале факультэта псіхалогіі Стэнфарда. Яны ўдзельнічалі ў эксперыменце за ўзнагароджанне падчас канікул. Эксперымент павінен быў працягнуцца два тыдні, але быў перапынены пасля шасці дзён па этычных меркаваннях. У працэсе кожны трэці «ахоўнік» праявіў садысцкія схільнасці, а двое «зняволеных» былі выключаны з эксперыменту раней часу з-за моцнай маральнай траўмы.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads