Фіней

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фіней
Remove ads

Фіней (стар.-грэч.: Φινεύς) — асоба старажытнагрэчаскай міфалогіі, цар Фракіі[1], сын цара Ціра Агенора[2], брат Кадма[3], альбо сын Фенікса і брат Еўропы[3].

Хуткія факты Фіней, Міфалогія ...

Паводле Сервіса Граматыка[en] — уладар Пафлагоніі[4].

Атрымаў ад Апалона дар прадказання, але за раскрыццё таямніц багоў быў асляплены Зеўсам, Пасейдонам ці Барэем. Па падказцы жонкі Ідэі, ён асляпіў сваіх сыноў ад першага шлюбу ад Клеапатры і кінуў іх дзікім звярам. За гэта багі пакаралі яго, і кожны раз, як толькі Фіней сядаў за стол паесці, прыляталі гарпіі, якія раскрадалі і апаганьвалі ежу.

Арганаўты, асабліва сыны Барэя Зэт і Калаід, вызвалілі Фінея, за што ён паказаў ім марскі шлях. Па іншай версіі, Фіней груба сустрэў арганаўтаў і быў забіты Гераклам.

Памылкова згадваецца як цар Аркадыі[5].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads