Фёдар Архіпавіч Яфімаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фёдар Архіпавіч Яфімаў (Псеўд.: Ф. Архіпаў, Ф. Архипов, Федор Архипов) (нар.5 мая 1933 г., сяло Наватроіцкае, Цярноўскі раён, Варонежская вобласць, РСФСР) — рускамоўны пісьменнік Беларусі, перакладчык, літаратурны крытык.

Хуткія факты Фёдар Архіпавіч Яфімаў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся у сялянскай сям'і. Скончыў Варонежскае сувораўскае (1951) і Чарапавецкае пяхотнае (1953) вучылішча. Камандаваў узводам. У 19571958 гг. вучыўся на Цэнтральных курсах палітсаставу ў Смаленску. Служыў у Савецкай Арміі да 1963 г. Дэмабілізаваўся ў званні капітана. З 1959 г. жыве ў Мінску. У 19661967 гг. загадваў аддзелам нарыса і публіцыстыкі часопіса «Нёман». У 1967 г. скончыў завочна Літаратурны інстытут у Маскве.

У красавіку 1968 г. на аб'яднаным партсходзе творчых саюзаў БССР публічна выступіў супраць умяшальніцтва СССР ва ўнутраныя справы Чэхаславакіі, супраць савецкай цэнзуры. За гэта быў выключаны з КПСС, пераследаваўся — не мог уладкавацца на працу і жыў у безграшоўі[1].

У часы цкавання А. Салжаніцына выступаў у падтрымку расійскага пісьменніка – звярнуўся ў сакратарыят Саюза пісменнікаў СССР з пісьмовым пратэстам супраць гэтых пераследаў. Ф. Яфімаў падтрымаў пісьменніцу Л. Вакулоўскую, якую абвінавачвалі ў антысаветызме.

У друку з вершамі выступае з 1951 г., у Беларусі — з 1959 г. Піша на рускай мове. Аўтар кніг вершаў «Армия» (1962), «Утренний автобус» (1964), «Дням настоящим» (паэма, вершы, 1972), «Светлые зимние ночи» (1982).

Перакладае творы беларускіх паэтаў на рускую мову. Асобнымі выданнямі выйшлі кнігі А.Русака «Пролетели ветры» (Масква, 1969), А.Лойкі «Расколдованное Полесье» (Масква, 1976), а таксама кніга курдскага паэта Г.Чарказяна «Цвет доброты» (1986).

Як крытык піша па-беларуску.

Remove ads

Зноскі

  1. Тарас, В. На острове воспоминаний // Нёман. — 1998. — № 5. — С. 98 — 99.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads