Фрэд Хойл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрэд Хойл
Remove ads

Фрэд Хойл (Fred Hoyle; 24 чэрвеня 1915, Бінглі, Вялікабрытанія20 жніўня 2001) — англійскі астраном, папулярызатар навукі, пісьменнік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1957), Каралеўскага астранамічнага таварыства (1940; у 1971—73 прэзідэнт). Замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1969).

Хуткія факты Фрэд Хойл, Дата нараджэння ...

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1939), дзе і працаваў (з 1967 дырэктар Інстытута тэарэтычнай астраноміі). 3 1975 у Кардыфскім універсітэце.

Навуковыя працы па астрафізіцы, касмагоніі Сонечнай сістэмы, пазагалактычнай астраноміі. Прапанаваў мадэль стацыянарнага сусвету з бясконцым утварэннем рэчыва падчас яго расшырэння (1948), увёў тэрмін «Вялікі выбух» для пачатковай стадыі касмалагічнай эвалюцыі (1950). Пастуляваў асноўныя працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957, з М. і Дж. Бэрбіджамі, У. А. Фаўлерам). Выказаў гіпотэзу аб занясенні жыцця на Зямлю мікраарганізмамі з міжзоркавай прасторы (тэорыя пансперміі). Аўтар больш як 40 навуковых і навукова-папулярных кніг, навукова-фантастычных раманаў.

Атрымаў Каралеўскі медаль (1974). Яго імем названа малая планета.

Remove ads

Зноскі

1. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.

2. Fred Hoyle // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. MacTutor History of Mathematics archive — 1994.

4. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 1 верасня 2018.

5. NNDB — 2002.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads