Хамар-Дабан
горны хрыбет From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хамар-Дабан (ад бур. hамар — «арэх», дабаан — хрыбет, уздым, перавал) — найстаражытны масіў планеты, які працягнуўся з захаду на ўсход больш чым на 350 км, утварае горную краіну на поўдні Байкала. Размешчаны на тэрыторыі Іркуцкай вобласці і Бураціі. Часта хрыбты Хамар-Дабана з’яўляюцца таксама адміністрацыйнай мяжой гэтых абласцей.
Паўночная частка Хамар-Дабана з’яўляецца самым вільготным месцам у Прыбайкаллі (каля 1200 мм ападкаў у год) і адрозніваецца багатай расліннасцю, у паўднёвай, пераважае тундравая расліннасць. Лясы — большай часткай іглічныя, сустракаюцца рэліктавыя таполевыя лясы, бяроза, на вялікіх вышынях альпійскія лугі, кедравы стланік і карлікавая бяроза.
У цэнтральнай частцы Хамар-Дабана ў 1968 годзе створаны Байкальскі біясферны запаведнік.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads