Ханка (паўвостраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ха́нка, Ханканіемі (фінск.: Hankoniemi, шведск.: Hangö udd), Гангут[1] — паўвостраў на паўночным беразе Фінскага заліва Балтыйскага мора на паўднёвым захадзе Фінляндыі. Самая паўднёвая частка мацерыковай Фінляндыі.
Грунт — пясчаная марэна, якая з'яўляецца завяршэннем паўднёвай марэннай грады Салпаўселькя. Паўвостраў мае шмат доўгіх пясчаных пляжаў, а таксама акружаны архіпелагам.
Адміністрацыйна паўвостраў уваходзіць у правінцыю Усіма. У паўднёвай частцы паўвострава размешчаны горад Ханка.
У сакавіку 1940 года, пасля Зімняй вайны, СССР атрымаў ад Фінляндыі ў арэнду на 30 гадоў паўднёвую частку паўвострава з горадам Ханка для стварэння ваенна-марской базы. Аднак савецкая база праіснавала да снежня 1941 года.
Remove ads
Зноскі
- Састарэлая руская назва
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads