Харальд III (кароль Даніі)
кароль Даніі (1076—1080) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Харальд III (дацк.: Harald 3. Hen; 1041? — 17 чэрвеня 1080) — кароль Даніі. Адзін з сыноў караля Свена II Эстрыдсена.
Удзельнічаў у апошнім дацкім набегу на Англію ў 1069. Пасля смерці Свена быў абраны каралём.
Яго кіраванне апісваецца як мірнае, нягледзячы на некаторыя канфлікты з малодшымі братамі Кнудам, які таксама прэтэндаваў на карону, і Эрыкам; падтрымліваў добрыя адносіны з царквой і Папай. Згадваюцца некалькі лістоў Папы, у якіх ён падтрымлівае барацьбу Харальда з братамі.
Саксон Граматык характарызуе Харальда як бязвольнага манарха, а яго дзеянні як малаэфектыўныя. Пазнейшыя гісторыкі, наадварот, станоўча ацэньвалі ролю караля. Напрыклад, пры ім была дазволена рубка лесу ў каронных землях, а таксама адменены ардаліі.
Харальд памёр бяздзетным у 1080. Яго мянушка Hen азначае «тачыла» і была дана, верагодна, прыбліжанымі Кнуда. Па адной з версій, гэтым указвалася на тое, што Харальд такі ж бясшкодны, як вастрыльны камень у параўнанні з мячом.
Remove ads
Зноскі
- Harald Hen // Alvin
- Lundy D. R. The Peerage
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads