Харальная сінагога (Слуцк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Харальная сінагога (Слуцк)map
Remove ads

Харальная сінагога — сінагога, якая існавала ў Слуцку ў 1880—1944 гадах.

Хуткія факты Харальная сінагога, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Першыя згадкі пра яўрэяў у Слуцку адносяцца да другой паловы XVI стагоддзя. У пачатку ХVIII стагоддзя была афіцыйна заснавана слуцкая абшчына.

Размяшчалася на сыходжанні вуліц Віленскай і Садовай[1].

Пасля рэвалюцыі сінагога была закрыта. Будынак сінагогі пераабсталявалі пад кінатэатр «Радзіма». Фільмы тут ішлі як пры Савецкай уладзе, так і пасля акупацыі горада немцамі. У 1944 годзе будынак быў разбураны адступаючымі з горада нямецкімі войскамі

Remove ads

Архітэктура

Уяўляла прамавугольны ў плане аб’ём, пакрыты двухсхільным дахам з прычолкам. Сцены будынка праразалі выцягнутыя ўгору арачныя аконныя праёмы. Вонкавым элементам дэкору з’яўляўся выразны па малюнку карнізны пояс, у ламаную лінію якога ўключаліся надваконныя сандрыкі. Уваход быў з боку вуліцы Садовай. Інтэр’ер дзяліўся на асноўную частку, вестыбюль і размешчаныя сіметрычна па баках яго два дадатковыя памяшканні[2].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads