Харкаўская вуліца (Мінск)
вуліца ў Мінску, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Харкаўская вуліца — вуліца, якая падзяляе Фрунзенскі і Маскоўскі раёны Мінска. Сучасную назву атрымала ў гонар горада Харкаў у 1965 годзе. Папярэдняя назва — Ракаўскі тракт.
Remove ads
Размяшчэнне
Пачынаецца на скрыжаванні з Дамашэўскай вуліцай, заканчваецца на скрыжаванні праспектаў Пушкіна і Жукава, ды вуліцы Панамарэнкі. Таксама перасякаецца з Бетонным праездам, 1-м Загарадным завулкам і вуліцамі Баляслава Берута, Гусоўскага і Пінскай. Ідзе паралельна вуліцам Купрыянава і 3 Верасня.
Аб’екты і славутасці
На вуліцы размешчаны разнастайныя грамадскія аб’екты:
- Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна
- Тучынскі сквер
- возера Мухлеўка
Грамадскі транспарт
Па вуліцы пралягае шэраг тралейбусных (7, 9, 57) маршрутаў. Паблізу ад вуліцы размешчана станцыя метро «Маладзёжная» і чыгуначны прыпанак Мінск-Паўночны.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads