Харлампіеўская царква (Іркуцк)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Харлампіеўская царква (Іркуцк)map
Remove ads

 помнік архітэктуры (федэральны) Міхайла-Архангельская Харлампіеўская царква, Марскі храм (руск.: Харлампиевская церковь) — праваслаўны храм у Іркуцку, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада на вуліцы 5-й Арміі. Адзін з найстарэйшых праваслаўных храмаў Іркуцка.

Хуткія факты Міхайла-Архангельская Харлампіеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Першая драўляная двухпрастольная царква была пабудавана ў 1738 годзе. Ніжні прыдзел у імя свяшчэннамучаніка Харалампія  (руск.) быў асвечаны біскупам Іркуцкім і Нерчынскім Інакенціем (Неруновічам)  (руск.) 24 студзеня 1739. У 1777 замест драўлянай закладваецца мураваная царква.

У Харлампіеўскай царкве святары дабраслаўлялі маракоў перад плаваннем. У 1884 годзе на дзядзінцы царквы быў пахаваны Іркуцкі купец, буйны мецэнат і дабрачынец Іван Хамінаў  (руск.). У 1904 Аляксандр Калчак браў шлюб у царкве з Соф'яй Аміравай, і тут яго дабраслаўлялі у паходы на поўнач па рацэ Лене да Паўночна-Ледавітага акіяну.

Remove ads

Літаратура

  • Калинина И. В. Культовое православное зодчество // Памятники истории и культуры Иркутска. — Иркутск: Вост.-Сиб. кн. изд-во, 1993. — С. 393—394. — 448 с. — Тираж 5 000 экз. — ISBN 5-7424-0581-2
  • Калинина И. В. Православные храмы Иркутской епархии XVII — начало XX века: Научно-справочное издание. — М.: Галарт, 2000. — С. 127—128. — 496 с. — Тираж 5 000 экз. — ISBN 5-269-00993-3 (памылк.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads