Соф’я Фёдараўна Калчак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Соф’я Фёдараўна Калчак (руск.: Софья Фёдоровна Колчак; 1876, Камянец-Падольскі — 1956, Францыя) — жонка адмірала Аляксандра Калчака. У яе гонар у Паўночным Ледавітым акіяне названы востраў Соф’і (Карскае мора, архіпелаг Нордэншэльда)[2] і мыс Соф’і (Усходне-Сібірскае мора, востраў Бенета)[3]. Дзявочае прозвішча — Амі́рава.
Remove ads
Біяграфія
Соф’я Амірава нарадзілася ў 1876 годзе ў губернскім горадзе Камянец-Падольскі. Яе бацька — сапраўдны стацкі саветнік Фёдар Васільевіч Аміраў — быў начальнікам Падольскай казённай палаты[4]. Памёр у 1889 годзе[5], чакаючы прызначэння на пасаду губернатара Падольскай губерні, якой фактычна кіраваў у апошнія гады свайго жыцця[6].
Маці — Дар’я Фёдараўна Каменская — была дачкой генерал-маёра Фёдара Каменскага, дырэктара Ляснога інстытута і сястрой вядомага расійскага скульптара Фёдара Фёдаравіча Каменскага.
Соф’я была адзінаццатым дзіцем у сям’і (з 12).
Remove ads
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 13 сакавіка 2025.
- Жіночі імена в російській топоніміці(недаступная спасылка) (руск.)
- Жива географія (руск.)
- Список чинам, состоящим на службе в Подольской губернии. Составлен на 1 июня 1872 года. — Каменец-Подольск, 1872. — С. 33.
- Колчак Р. А. Адмирал Колчак. Его род и семья (из семейной хроники) // Военно-исторический вестник. — Париж, 1960. — № 16.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads