Хасэ Артэга-і-Гасет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хасэ Артэга-і-Гасет (9 мая 1883, Мадрыд — 8 кастрычніка 1955) — іспанскі філосаф, культуролаг; прадстаўнік філасофіі жыцця і філасофскай антрапалогіі.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Мадрыдскі ўніверсітэт са ступенню доктара філасофіі (1904), вучыўся ва ўніверсітэтах Лейпцыга, Берліна і Марбурга. У 1910-36 узначальваў кафедру метафізікі Мадрыдскага ўніверсітэта. У 1931-33 дэпутат рэспубліканскіх картэсаў, адзін з арганізатараў «Саюза абароны рэспублікі». 3 1936 у эміграцыі. У 1948 заснаваў у Мадрыдзе Інстытут гуманітарных навук.
Светапогляд
Паводле Х. Артэга-і-Гасета, працэс жыцця — гэта своеасаблівая энергія космасу, сканцэнтраваная ў пэўных рэчах і ў чалавеку ў выглядзе аўтаномнага «ідэальнага праекта»; кожны чалавек займае пэўнае месца ў гістарычнай «перспектыве», якая залежыць ад вынікаў творчай актыўнасці людзей і ў той жа час сама вызначае розныя тыпы іх светапоглядаў, ідэалаў і перакананняў («Ідэі і вераванні», 1934; «Гісторыя як сістэма», 1941). Упершыню ў заходняй філасофіі абгрунтаваў асноўныя прынцыпы канцэпцыі масавага грамадства. У такім грамадстве, на яго думку, гаспадаром жыцця становіцца «чалавек натоўпу», у культуры, мастацтве, палітыцы пачынае дамінаваць усярэднены стандарт і прымітывізм мыслення, парушаюцца асновы законнасці, адкрываецца прамы шлях да аўтарытарызму і ўзнікнення дэструктыўных масавых рухаў (нацыянал-сацыялізм, фашызм і да т.п.). Выхад з «тупіка» масавага грамадства бачыў у захаванні такіх найважнейшых каштоўнасцей цывілізацыі, як лібералізм, палітычная дэмакратыя, парламентарызм, свабода асобы і інш., у перадачы ўлады «абранай меншасці» — духоўнай эліце, якая творыць і захоўвае культуру («Паўстанне мас», 1929-30). У эстэтычных творах («Дэгуманізацыя мастацтва», 1925; «У пошуках Гётэ», 1932) сцвярджаў, што «новае мастацтва» пач. ХХ ст. вызначаецца няўхільным выцясненнем чалавечых элементаў і захаваннем толькі чыста мастацкай матэрыі, яно звяртаецца да выяўлення свету ідэй, суб’ектыўных схем, стварэння ідэальных вобразаў і даступнае толькі выбраным мастацкім натурам. Пры гэтым Х. Артэга-і-Гасет заклікаў абараняць яе ад масы, ад рэвалюцыйнага пачатку, што нясе з сабой канфлікт паміж «розумам мас» і «духам эліты».
Remove ads
Беларускія пераклады
Некаторыя творы пераклалі Сяргей Вераціла[9][10], Анатоль Прасаловіч[11] і Лявон Баршчэўскі[12].
Бібліяграфія
- Obras completas, Editorial Alianza/ Revista de Occidente, Madrid. 12 volúmenes. 1946—1983. Edición de Paulino Garagorri.
- Obras completas, Editorial Taurus, Madrid, 10 volúmenes (Santillana Ediciones Generales/Fundación José Ortega y Gasset, en coedición). El proceso de publicación ha terminado (2004—2010).
Зноскі
- Jose Ortega y Gasset // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- José Ortega y Gasset // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ZKM Center for Art and Media Karlsruhe — 1997. Праверана 30 чэрвеня 2022.
- Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- https://web.archive.org/web/20160620120250/http://www.racmyp.es/academicos/lista_historica.cfm Праверана 10 лютага 2019.
- Калі няма радасці; Ярасць; Санча Панса і Фіхтэ; Бачу Бога!: (Эсэ) // Крыніца № 9, 1990. — С. 30-32.
- Ад Мадрыда да Астурыі, або Два краявіды: Геаметрыя Месэты, Вясковасць: (Эсэ) // Крыніца № 3(63), 2001. — С. 156—159.
- Артэга-і-Гасэт Х. Дзецям Іспаніі; Касмапалітызм; Пра трамвай і эстэтыку [Эсэ] / Пер. з іспанск. А. Прасаловіч // Крыніца, № 3 (63), 2001. — С. 139—156.
- Эцюды пра любоў і каханне/ Пер. з іспанск. Л. Баршчэўскі. Мн.: Энцыклапедыкс, 2024
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads