Хася Прусліна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хася Мендзелеўна Прусліна (23 студзеня 1901, в. Гарбачова, цяпер Расонскі раён — 25 лістапада 1972, Мінск) — дзяячка мінскага падполля, узначальвала атрад супраціву нацыстам у яўрэйскім гета.
Remove ads
У пачатку вайны Хася Прусліна працавала настаўніцай. Муж знаходзіўся ў Чырвонай Арміі. Неўзабаве з двума дзецьмі апынулася ў Мінскім гета. Маленькага сына Мая фашысты забілі падчас першага пагрому. Дачку Дзіну ўдалося запісаць беларускай і выратаваць, адправіўшы ў дзіцячы прытулак у «рускім» раёне горада.
Па даручэнні аднаго з кіраўнікоў падполля Міхаіла Гебелева Хася Мендзелеўна ўзначаліла так званую «дзясятку» ўдзельнікаў супраціву ў горадзе. Атрымаўшы фальшывы пашпарт на імя Пелагеі Фядзюк, уладкавалася прыбіральшчыцай у нямецкую вайсковую частку і здолела звязаць нелегальныя яўрэйскія групы з Мінскім падполлем. Арганізоўвала збор зброі, медыкаментаў, адзення для партызан, перапраўку вязняў гета ў лес, распаўсюджвала агітацыйныя матэрыялы. Па заданні Гебелева Хася з дапамогай іншых жанчын уладкоўвала яўрэйскіх дзяцей у дзіцячыя дамы. Аднак далейшае знаходжанне ў горадзе зрабілася вельмі небяспечным: на вуліцах з’явіліся сотні нямецкіх улётак з яе фотаздымкам, таму Прусліна сышла ў партызанскі атрад. Там яна адразу трапіла пад падазрэнне Асобага аддзела, які абвясціў Прусліну шпіёнкай. Ад расстрэлу яе выратаваў адзін з байцоў, які аказаўся яе колішнім студэнтам.
Remove ads
Пасля вайны адмовілася ад прапановы пакінуць сабе падпольнае імя і змяніць нацыянальнасць.
Як былая падпольшчыца, шмат зрабіла для рэабілітацыі мінскага падполля і габрэйскага супраціву, якія доўгі час падазраваліся ў здрадніцтве, бо не кантраляваліся ўладамі. Хася Прусліна складала спісы ўдзельнікаў супраціву і арганізавала кампанію зваротаў да Мікіты Хрушчова, у ЦК КПСС і цэнтральныя выданні. Былі напісаны дзясяткі лістоў з сотнямі подпісаў былых падпольшчыкаў.
Праз тры гады намаганні Пруслінай далі плён: часопіс «Коммунист» надрукаваў першы артыкул, дзе прызнаваўся ўнёсак і гераічная дзейнасць Мінскага падполля.
Таксама Хася Прусліна ўздымала пытанне вяртання дзецей, якія падчас вайны былі вывезеныя ў Германію.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads