Мінскае гета

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мінскае гета
Remove ads

Мінскае гета (20 ліпеня[1] 1941 — 21 кастрычніка 1943) — яўрэйскае гета, створанае нацыстамі неўзабаве па ўварванні ў СССР. Найвялікшае гета на акупаванай немцамі тэрыторыі СССР і ва Усходняй Еўропе. У ім знаходзілася каля 100 000 яўрэяў, большасць іх загінула ў Халакосце.

Хуткія факты Мінскае гета, Перыяд існавання ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Калона вязняў мінскага гета на вуліцы. 1941 год.
Thumb
Прымусовыя працы яўрэйскага насельніцтва на чыгунцы. Мінск, люты 1942 года.

На пачатак 1941г. у Мінску пражывала 71 000 габрэяў (згодна з іншымі дадзенымі, 75 000). Гета створана 19 ліпеня 1941 года распараджэннем каменданта палявой камендатуры № 812 К. Шлегельхофера. На пяты дзень акупацыі немцы забілі 2000 чалавек яўрэйскай інтэлігенцыі. З гэтага моманту забойствы яўрэяў былі рэгулярнымі. Каля 20 000 яўрэяў забіты ў першыя месяцы нямецкай акупацыі, галоўным чынам гэта здзяйснялася айнзацгрупамі. Агулам у гета жыло каля 80 000 чалавек, з іх 50 000 жылі ў горадзе да вайны, і астатнія 30 000 (ці болей) былі бежанцамі і яўрэямі, якіх немцы прымусова перасялілі.

У лістападзе 1941 года ў Мінску было створана другое гета, у якое перасялялі яўрэяў з Захаду. Большасць тых яўрэяў паходзіла з Германіі і Пратэктарату Багеміі і Маравіі. У ім знаходзілася каля 35 000 чалавек. Паміж двума гета амаль не было кантакту. Як і ў іншых гета, яўрэяў прымушалі працаваць на фабрыках або ў іншых установах, якія падпарадкоўваліся немцам. Жыхары гета жылі ў вельмі цяжкіх умовах, з нястачай харчавання і медыкаментаў. У сакавіку 1942 года забіта каля 5000 яўрэяў, на месцы гэтага забойства цяпер мемарыял Яма. Паводле нямецкім дакументам, у жніўні 1943 года ў гета жыло меней за 9000 яўрэяў. Гета ліквідавалі 21 кастрычніка 1943 года. Шмат мінскіх яўрэяў загінулі ў лагеры смерці Сабібор. Некалькі тысяч забіты ў Малым Трасцянцы. Калі Чырвоная Армія вярнула горад 3 ліпеня 1944 года, у ім заставалася толькі некалькі яўрэяў.

Remove ads

Гл. таксама

Супраціў

У Мінскім гета трываў арганізаваны антынацыскі супраціў, яго арганізатары, у тым ліку Гірш Смоляр і Міхаіл Гебелеў, супрацоўнічалі з савецкімі партызанамі. Каля 10 000 яўрэяў выведзены падпольшчыкамі з гета і далучыліся да партызан у лясах.

У культуры

Лазар Саулавіч Ран стварыў серыю афортаў «Мінскае гета»[2].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads