Хацьма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хацьма́[1] (Lavatera) — род кветкавых раслін сямейства Мальвавыя (Malvaceae). Налічвае каля 30 відаў, пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і.
Remove ads
Батанічнае апісанне
Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, кусты, часам дрэвы вышынёй да 1,5 м. Лісце глыбокалопасцевае, чаргаванае. Кветкі на кветаножках, адзіночныя або ў канцавых гронкападобных і коласападобных суквеццях. Колер кветак пурпурны, ружовы, зрэдку жоўты. Плод каробачкападобны. Цвітуць з ліпеня да восені.
Некаторыя віды
- Lavatera acerifolia Cav., 1803
- Lavatera arborea (L.) Webb & Berthel.
- Lavatera cretica L.
- Lavatera maritima Gouan
- Lavatera mauritanica Durieu
- Lavatera olbia L.
- Lavatera punctata All.
- Lavatera thuringiaca L. — Хацьма турынгенская, ці Алцей-корань, ці Груднішнік
- Lavatera trimestris L. — Хацьма трохмесячная
Значэнне
Выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных, фарбавальных, меданосных і лекавых раслін.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 72. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads