Хведар Чэрня

паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хведар Чэрня (Фёдар Мікалаевіч Чэрня; 10 чэрвеня 1939, вёска Лінкі, Валожынскі раён, Мінская вобласць — 16 сакавіка 1983) — беларускі паэт.

Хуткія факты Хведар Чэрня, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Вішнеўскай сярэдняй школы (1957) працаваў загадчыкам Вішнеўскага сельскага клуба. Вучыўся ў тэхнічнай навучальні № 9 пры Мінскім аўтазаводзе і працаваў фармоўшчыкам-ліцейшчыкам (1958). Служыў у Савецкай Арміі (1959—1961). Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1966) і Мінскую вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ (1969). Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё (1966—1967), у выдавецтве «Беларусь» (1969—1971). У 1972—1983 гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Remove ads

Творчасць

Выступаць у друку пачаў у 1955 г. Выйшлі зборнікі паэзіі «Добрай раніцы, людзі!» (1966), «Дабрэе свет» (вершы і паэма, 1968), «Размова з памяццю» (паэма, 1970), «Сады юнацтва» (вершы і паэмы, 1972), «Настрой» (19741, «Ваколіца» (1976), «Ажаніся, не журыся…» (гумарыстычныя вершы, 1979), «Святло рамонкаў» (1981), «На скрыжаваннях памяці» (вершы і паэмы, 1982), «Музыка дарог» (1984), кніжкі для дзяцей «Песня Сабіны» (паэма, 1971), «На сонечнай вуліцы» (1973).

Яго творам уласцівы філасофскае асэнсаванне ўзаемаадносін чалавека з часам, высокая грамадзянскасць, аптымізм[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). С. 333

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads