Хвіча Кварацхелія

грузінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Хвіча Кварацхелія
Remove ads

Хвіча Кварацхелія (груз. ხვიჩა კვარაცხელია; нар. 12 лютага 2001, Тбілісі, Грузія) — грузінскі футбаліст. Уінгер зборнай Грузіі і французскага футбольнага клуба «Пары Сен-Жэрмен». Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2024 года.

Хуткія факты Хвіча Кварацхелія, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар'ера

Футболам пачаў займацца з шасці гадоў. Старт прафесійнай кар'еры адбыўся ў 2017 годзе ў тбіліскім «Дынама». Дэбютаваў за зборную Грузіі 7 чэрвеня 2019 года ў матчы супраць зборнай Гібралтара[3].

15 февраля 2019 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў»[4]. 6 ліпеня 2019 года падпісаў пяцігадовы кантракт з казанскім «Рубінам»[5]. У пачатку 2021 года выданне L'Equipe занесла яго спіс 50 найлепшых футбалістаў, якія нарадзіліся ў XXI стагоддзі[6].

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну з дазволу ФІФА скасаваў кантракт з «Рубінам»[7] і далучыўся да «Дынама» Батумі[8].

1 ліпеня 2022 года стаў гульцом італьянскага клуба «Напалі»[9].

17 студзеня 2025 года падпісаў кантракт з «Пары Сен-Жэрмен» на тэрмін да 2029 года. Кварацхелія стаў першым грузінскім гульцом у гісторыі клуба[10].

Remove ads

Сям'я

Бацька Хвічы Кварацхеліі Бадры — былы нападаючы тбіліскага «Дынама», выступаў за розныя грузінскія і азербайджанскія футбольныя клубы, а потым быў трэнерам[11].

Хвіча Кварацхелія жанаты, мае сына[12].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads