Хелена Бонэм Картэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хеле́на Бо́нэм Ка́ртэр (англ.: Helena Bonham Carter; нар. 26 мая 1966 года, Голдэрс Грын , Лондан, Англія) — брытанская актрыса тэатра, кіно і агучванні. Лаўрэат прэміі BAFTA (2011), шасціразовая намінантка на прэмію «Залаты глобус» (1994, 1998, 1999, 2003, 2008, 2011), двухразовая намінантка на прэмію «Оскар» (1998, 2011).
Remove ads
Біяграфія
Раннія гады
Хелена Бонэм Картэр нарадзілася ў Голдэрс Грын (Лондан, Вялікабрытанія), у сям'і банкіра Рэйманда Бонэма Картэра (1929—2004) і псіхатэрапеўта Алены Бонэм Картэр. Сям'я Хелены мае трывалыя і шырокія сувязі ў палітыцы і шоў-бізнесе. Хелена атрымала адукацыю ў Вестмінстарскай школе . Яна праўнучка прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі лорда Асквіта і ўнучка баранэсы Бонэм Картэр. У Хелены ёсць стрыечны брат Крыспін Бонэм-Картэр, таксама акцёр, найбольш вядомы як выканаўца ролі містара Бінглі у міні-серыяле BBC «Пыха і перадузятасць».
У 11 гадоў яна выйграла паэтычны конкурс з паэмай «Вінаградная лаза» (англ.: Grapevine), грошы, атрыманыя ў якасці прэміі, Хелена выдаткавала на здымку партфоліё для кастынг-каталога.
Кар'ера
Упершыню ў кіно яна знялася ў пятнаццаць гадоў у ролі Джульеты. Актрыса атрымала вядомасць як выканаўца «арыстакратычных» роляў у экранізацыях твораў англійскай класічнай літаратуры.
Шырокую вядомасць ва ўсім свеце Хелене прынесла роля неўраўнаважанай Марлы Сінгер у фільме Дэвіда Фінчэра «Байцоўскі клуб» (1999) і ў фільмах пра Гары Потэра, дзе яна выканала ролю Белатрысы Лестрэйндж.
Заснавальніца лініі жаночай адзежы і бялізны Pantaloonies.
Асабістае жыццё
З кастрычніка 2001 года Хелена знаходзіцца ў адносінах з рэжысёрам Цімам Бёртанам (г.н.1958). У пары ёсць двое дзяцей — сын Білі Рэймонд Бёртан (04.10.03) і дачка Нел Бёртан (15.12.07)[3]. У цяперашні час сямейства пражывае ў Лондане (Англія, Вялікабрытанія)[4].
Пары сябруе з акцёрам Джоні Дэпам і яго сям'ёй, Бёртан часта здымае грамадзянскую жонку і лепшага сябра ў сваіх фільмах. Дэп з'яўляецца хросным бацькам іх сына[5].
Remove ads
Узнагароды
- Прэмія BAFTA
- 2011 — Лепшая жаночая роля другога плану за фільм «Прамова караля»
Зноскі
- Lundy D. R. The Peerage
- Norman, Pete (7 August 2008 August 2008). Helena Bonham Carter Reveals Her 7-Month-Old's Name. People. Праверана 3 May 2009.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - Dowling, Kevin (23 August 2008). Four "relatives" of Helena Bonham Carter killed in road crash. The Times. UK. Праверана 3 May 2009.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - ANI (21 December 2007). Burton was too shy to ask Depp to be his sons godfather. Thaindian News. Архівавана з арыгінала 27 лютага 2009. Праверана 3 May 2009.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads